Нам толькі 35-ць!
Нам толькі 35-ць!

У аўторак у РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае 35-годдзю Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў.

image001.jpg

На яго былі запрошаны самыя паважаныя людзі Валожыншчыны: ветэраны працы і ветэраны ВАВ, былыя вядомыя на ўсю краіну кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама радавыя работнікі, тыя, чыімі рукамі, патэнцыялам і штодзённай самаадданай працай будаваўся, развіваўся і квітнеў наш родны Валожын. Усе яны зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, аднак без перабольшвання з’яўляюцца гонарам і славай нашай Валожыншчыны.

image002.jpg

image006.jpg

image013.jpg

За самаадданую працу, актыўны ўдзел у ветэранскім руху і з нагоды 35-годдзя з дня ўтварэння ветэранскай арганізацыі Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта атрымалі заслужаныя ветэраны працы Валожыншчыны – старшыня Ракаўскай ветэранскай пярвічкі Вашкевіч Уладзімір Піліпавіч, старшыня Дорскай ветэранскай пярвічкі Селівон Валерый Фёдаравіч. Падзякай старшыні райвыканкама за актыўную жыццёвую пазіцыю адзначана старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў Валожынскага РКБА Сцефаноўская Данута Вікенцьеўна.

image017.jpg

Больш падрабязна аб усім чытайце на старонках газеты “Працоўная слава” за 6 мая 2022 года. 

Галерея изображений