“Жывічане” на радыёперадачы “Дыялогі пра культуру”
“Жывічане” на радыёперадачы “Дыялогі пра культуру”

Напрыканцы ліпеня ў сталічным Доме радыё ўдзельнікамі аўтарскай перадачы вядомага паэта і публіцыста Навума Гальпяровіча «Дыялогі пра культуру» сталі літаратары Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірына Карнаухава і Віктар Кажура. 

Карнаухова-Кажура-у-Гальперовича-1024x766.jpg

Сустрэча адбылася з нагоды 20-гадовага юбілея народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», які працуе пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. Само ж свята адбудзецца ў кастрычніку бягучага года, і яго адметнай падзеяй стане справаздачны юбілейны канцэрт самадзейнага калектыва.

Ірына Аляксандраўна з’яўляецца арганізатарам і нязменным кіраўніком аб’яднання, а Віктар Віктаравіч – адным з шматгадовых адметных яго ўдзельнікаў. Усяго ж «Жывіца» аб’ядноўвае звыш 150 творчых асоб розных узростаў і прафесій. За час існавання клуба дваццаць восем жывічан сталі членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, 13 – Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Аб гэтым, шляхах станаўлення аб’яднання, аб сяброўскіх адносінах, значэнні творчасці ў жыцці чалавека, пра патрыятычнасьць, што дапамагае выхоўваць любоў да Радзімы, яе мовы, культуры і ішла размова паміж удзельнікамі «Дыялогаў пра культуру».

Галерея изображений